:

Аб трагічным інцыдэнце на Ітхэвоне

30.10.2022 г.

Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Карэя Андрэй Чарнецкі:

«Шакіраваны тым, што адбылося на Ітхэвоне. Глыбока смуткую па загінуўшых і жадаю хутчэйшага выздараўлення пацярпелым. У 1999 годзе падобная трагедыя адбылася ў Беларусі, калі ў цісканіне на канцэрце загінулі 54 чалавекі. У сувязі з гэтым добра разумею і раздзяляю гора Рэспублікі Карэя».

У выніку стоўпатварэння вялікай колькасці людзей у сталічным раёне Ітхэвон 29 кастрычніка 2022 года загінула больш за 150 чалавек, уключаючы больш за 25 замежных грамадзян. Грамадзян Беларусі сярод загінуўшых і пацярпелых няма. 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці