:

Аб удзеле Пасла ў Міжнародным дні культуры ў Сеуле

19.10.2022 г.

18 кастрычніка 2022 года Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Карэя Андрэй Чарнецкі прыняў удзел у Міжнародным дні культуры 2022, арганізаваным Сусветным камітэтам майстроў (World Masters Committee, WMC).

Мерапрыемства накіравана на пашырэнне культурных абменаў паміж Паўднёвай Карэяй і пасольствамі замежных дзяржаў у Сеуле, у ім прынялі ўдзел многія паслы і прадстаўнікі дыпламатычных місій.

Андрэй Чарнецкі абмеркаваў будучыя культурныя праекты паміж Пасольствам Беларусі і Сусветным камітэтам майстроў са Старшынёй WMC Кім Мін Чханам.

 

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці