:

Пасол Беларусі правёў сустрэчу з Выканаўчым Віцэ-старшынёй КІТА

27.04.2021 г.

27 красавіка 2021 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Карэя Андрэй Папкоў сустрэўся з Выканаўчым Віцэ-старшынёй Карэйскай асацыяцыі міжнароднага гандлю (KITA) Лі Кван Сопам.

KITA – адна з вядучых бізнес-асацыяцый у Рэспубліцы Карэя, якая налічвае больш за 70 000 кампаній-членаў, мае шырокую сетку з 13 рэгіянальных офісаў і 11 замежных філіялаў. Беларуская гандлёва-прамысловая палата ажыццяўляе супрацоўніцтва з KITA з 1998 года.

Падчас сустрэчы бакі абмяняліся меркаваннямі аб магчымасцях развіцця гандлю паміж краінамі і садзейнічанні пашырэнню дзелавых кантактаў.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці