:

Аб выступленні Пасла на Форуме па інавацыях і інклюзіі

01.12.2022 г.

30 лістапада 2022 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Карэя Андрэй Чарнецкі прыняў удзел у Форуме па інавацыях і інклюзіі.

Падчас форуму было адзначана павелічэнне за перыяд пандэміі COVID-19 колькасці занятых, якія працуюць выдалена, што дае дадатковыя магчымасці для людзей з інваліднасцю, якія маюць цяжкасці з перамяшчэннем. Было прапанавана разглядаць адукацыю для моладзі з абмежаванымі магчымасцямі ў сферы IT, найперш як сацыяльныя інвестыцыі, а не сацыяльныя выдаткі.

Кіраўнік замежустановы ў рамках свайго выступлення адзначыў намаганні беларускага ўрада па абароне і заахвочванні правоў інвалідаў, іх сацыяльнай інтэграцыі, а таксама падкрэсліў дасягненні Беларусі ў IT-сектары.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці