:

Аб удзеле ў выставе і канферэнцыі ў галіне робататэхнікі

29.10.2022 г.

Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Карэя Андрэй Чарнецкі і беларускія прадпрыемствы бяруць удзел у міжнароднай выставе і канферэнцыі ў галіне робататэхнікі, якая праходзіць 26—29 кастрычніка 2022 года ў выставачным цэнтры KINTEX (г.Коян).

Падчас мерапрыемства праведзены перагаворы з шэрагам карэйскіх кампаній аб магчымасцях паставак прамысловых і калабаратыўных робатаў для прадпрыемстваў лёгкай, абутковай і гарбарнай прамысловасці Беларусі.

На выставе, арганізаванай Міністэрствам гандлю, прамысловасці і энергетыкі Рэспублікі Карэя, размешчаны 700 стэндаў ад 200 кампаній з 15 краін свету, на іх прадстаўлены перадавыя распрацоўкі, такія як вытворчыя робаты і разумныя вытворчыя рашэнні.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці