Пасол Беларусі ў Рэспубліцы Карэя сустрэўся з кіраўніком Карэйскай федэрацыі малога і сярэдняга бізнесу (KBIZ)
04.08.2020 г.
4 жніўня 2020 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Карэя Андрэй Папкоў сустрэўся са Старшынёй Карэйскай федэрацыі малога і сярэдняга бізнесу (KBIZ) Кім Кі Мунам.
KBIZ была створана ў 1962 годзе і з'яўляецца арганізацыяй, якая падтрымлівае і садзейнічае паўднёвакарэйскім прадпрыемствам малога і сярэдняга бізнесу, уключаючы іх знешнеэканамічную дзейнасць. У цяперашні час малы і сярэдні бізнэс налічвае 99% зарэгістраваных у Рэспубліцы Карэя кампаній.

Андрэй Папкоў вылучыў найбольш перспектыўныя вобласці двухбаковага супрацоўніцтва, у прыватнасці, адзначыў важнасць умацавання ўзаемадзеяння ў інавацыйным сектары і ў галіне гандлю з улікам прыярытэтаў дзвюх краін у Еўразійскім рэгіёне.
Кім Кі Мун выказаў гатоўнасць KBIZ спрыяць усталяванню і пашырэнню сувязей паміж беларускімі і карэйскімі кампаніямі.
Бакі абмяняліся думкамі аб шляхах актывізацыі дзелавых кантактаў паміж малым і сярэднім бізнесам Беларусі і Карэі ў постпандэмічны перыяд.