:

Выдача віз

Пасольства Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Карэя выдае візы трох тыпаў:

  • «B» — транзітная
  • «C» — кароткатэрміновая
  • «D» — доўгатэрміновая

Візы, якія выдаюцца Пасольствам, могуць быць аднаразовымі, двухразовымі і шматразовымі. Віза дае права на адпаведна аднакратны, двухразовы і шматразовы ўезд, знаходжанне і выезд з Рэспублікі Беларусь на працягу названага ў візе тэрміну дзеяння і на працягу паказанай колькасці дзён знаходжання, але не больш за 90 сутак у год (сумуюцца ўсе дні знаходжання за год).

Аплата збору за выдачу віз ажыцяўляецца ў ЕЎРА па безнаяўнаму разліку. Пры падачы дакументаў на атрыманне візы заяўніку выдаецца квітанцыя, у адпаведнасці з якой павінна быць праведзена аплата. Пры атрыманні візы заяўнік абавязаны прад'явіць плацёжны дакумент банка, які пацвярджае факт аплаты.

Выдача транзітнай візы (віза “В”)

Уязная віза тыпу “В” можа быць аднаразовай, двухразовай або шматразовай.

Тэрмін дзеяння ўязной візы тыпу “В” складае не больш за адзін год, пры гэтым іншаземец мае права знаходзіцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь на працягу 2 (двух) сутак з каляндарнай даты ўезду пры кожным транзітным праездзе.

Для атрымання візы “В” неабходна прадаставіць у Пасольства:

  • пашпарт (тэрмін дзеяння павінен перавышаць 90 дзён з даты плануемага выезду з Беларусі);
  • запоўненую візавую анкету з фатаграфіяй;
  • візу краіны, у якую іншаземец едзе праз Беларусь;
  • копію поліса медыцынскага страхавання.

Калі віза для праезду ў трэцюю краіну не патрабуецца, прымаюцца да увагі іншыя падставы для атрымання транзітнай уязной візы, у тым ліку квіткі для праезду чыгуначным, авіяцыйным, аўтамабільным транспартам альбо пацвярджэнне іх браніравання.

Кошт візы “В” — 60 еўра

УВАГА: За выдачу віз у тэрміновым парадку (на працягу 2 рабочых дзён) консульскі збор падвойваецца.

Выдача кароткатэрміновай візы (віза “С”)

Максімальны тэрмін дзеяння візы “С” — 90 дзён.

Максімальны тэрмін знаходжання па візе “С” — 90 дзён у год (сумуюцца ўсе дні знаходжання ў годзе).

Пасольства выдае аднаразовыя, двухразовыя альбо шматразовыя кароткатэрміновыя візы “С”.

Тэрмін дзеяння, тэрмін знаходжання і кратнасць візы вызначаюцца па дадзеных, названых у запрашэнні.

Для атрымання візы “С” неабходна прадаставіць у Пасольства наступныя дакументы:

  • пашпарт (тэрмін дзеяння павінен перавышаць 90 дзён з даты меркаванага выезду з Беларусі);
  • запоўненую візавую анкету з фатаграфіяй;
  • дакумент візавай падтрымкі (запрашэнне, гл. табліцу);
  • копію поліса медыцынскага страхавання.

 

Мэта паездкі

Дакумент візавай падтрымкі

Заўвага

дзелавая паездка (без права працы па найму)

хадайніцтва аб выдачы візы, аформленае юрыдычнай асобай па ўзору;

 

дакументы на аказанне паслуг у вобласці пахавальнай справы і дакументы, якія пацвярджаюць неабходнасць дастаўкі труны з целам (парэшткамі) памерлага, урны з прахам памерлага;

 

хадайніцтва аб выдачы візы, аформленае прадстаўніцтвам замежнай арганізацыі ў Рэспубліцы Беларусь

 

Грамадзянам Рэспублікі Карэя і шэрагу іншых дзяржаў можа быць выдадзена віза “С” на тэрмін да 30 сутак без запрашэння: у гэтым выпадку ў візавай анкеце неабходна падрабязна паказаць мэту паездкі, імя запрашаючай арганізацыі, яе дакладны адрас і тэлефон

прыватная

запрашэнне, аформленае падраздзяленнем па грамадзянству і міграцыі МУС Беларусі на бланку (узор);

 

наяўная ў замежнай установе інфармацыя аб выдачы дакумента аб запрашэнні замежніка ў Рэспубліку Беларусь;

 

дакумент аб смерці або цяжкім захворванні асобы на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь;

 

судовая павестка;

 

дакумент, які пацвярджае права ўласнасці / долі ў праве ўласнасці на жылое памяшканне на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь;

 

хадайніцтва аб выдачы візы, аформленае арганізацыяй аховы здароўя Рэспублікі Беларусь альбо дагавор платнага аказання медыцынскіх паслуг, заключаны з арганізацыяй аховы здароўя Рэспублікі Беларусь;

 

хадайніцтва аб выдачы візы, аформленае арганізацыяй аховы здароўя Рэспублікі Беларусь;

 

хадайніцтва аб выдачы візы, аформленае юрыдычнай асобай або прадстаўніцтвам замежнай арганізацыі ў Рэспубліцы Беларусь;

 

хадайніцтва аб выдачы візы, аформленае установай адукацыі;

 

дакументы, якія пацвярджаюць блізкае сваяцтва альбо шлюбныя адносіны з грамадзянінам Рэспублікі Беларусь (пасведчанне аб нараджэнні, пасведчанне аб заключэнні шлюбу, пасведчанне аб змене імя і іншае), — для членаў сям'і грамадзяніна Рэспублікі Беларусь;

 

дакумент, які пацвярджае факт нараджэння на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь або прыналежнасці да беларускай нацыянальнасці;

 

заява грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, подпіс якога засведчаны службовай асобай замежнай установы, упаўнаважанай на ажыццяўленне натарыяльных дзеянняў;

 

дазвол на часовае пражыванне ў Рэспубліцы Беларусь;

 

наяўная ў замежнай установе інфармацыя органаў унутраных спраў Рэспублікі Беларусь аб тым, што іншаземец мае дазвол на сталае пражыванне ў Рэспубліцы Беларусь;

 

арыгінал даведкі аб месцы пахавання сваякоў альбо інфармацыя Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа ці іншай арганізацыі, якая ўваходзіць у структуру Міжнароднага руху Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца, аб месцы пахавання сваякоў

 

Грамадзянам Рэспублікі Карэя і шэрагу іншых дзяржаў можа быць выдадзена віза «С» на тэрмін да 30 сутак без запрашэння: у гэтым выпадку ў візавай анкеце неабходна падрабязна паказаць мэту паездкі, поўнае імя запрашаючай фізічнай асобы, яе дакладны адрас і тэлефон

турызм

хадайніцтва аб выдачы візы, аформленае беларускім суб'ектам турыстычнай дзейнасці (узор);

 

хадайніцтва аб выдачы візы, аформленае санаторна-курортнай або аздараўленчай арганізацыяй;

 

хадайніцтва аб выдачы візы, аформленае суб'ектам аграэкатурызму;

 

білет на культурнае (спартовае) мерапрыемства — для выдачы аднаразовай візы тэрмінам знаходжання да двух сутак;

 

пацверджанне браніравання ў калектыўных і індывідуальных сродках размяшчэння

 

Віза можа быць аднаразовай або двухразовай і выдаецца на тэрмін, пазначаны ў дакуменце візавай падтрымкі, але не больш за 30 сутак

вучоба

запрашэнне на навучанне, аформленае установай адукацыі, арганізацыяй, якая рэалізуе адукацыйныя праграмы паслявузаўскай адукацыі, іншай арганізацыяй або індывідуальным прадпрымальнікам, якім у адпаведнасці з заканадаўствам прадастаўлена права ажыццяўляць адукацыйную дзейнасць, узгодненае з падраздзяленнем па грамадзянству і міграцыі МУС Беларусі (узор);

 

наяўная ў замежнай установе інфармацыя аб узгадненні падраздзяленнем па грамадзянству і міграцыі запрашэння на навучанне

 

Студэнты, якія напраўляюцца ў Рэспубліку Беларусь на доўгатэрміновае навучанне, атрымліваюць візу тэрмінам на 30 дзён; пасля прыбыцця ў Беларусь афармляюць дазвол на часовае пражыванне ў падраздзяленні па грамадзянстве і міграцыі МУС Беларусі.

 

Віза можа быць аднаразовай або двухразовай

удзел у спартыўных, культурных, навуковых, адукацыйных мерапрыемствах і стажыроўках

хадайніцтва аб выдачы візы, аформленае юрыдычнай асобай па ўстаноўленаму узору;

 

зварот (вербальная нота) дыпламатычнага прадстаўнiцтва або консульскай установы замежнай дзяржавы або міжнароднай арганізацыі, акрэдытаваных у Рэспубліцы Беларусь

 

Грамадзянам Рэспублікі Карэя і шэрагу іншых дзяржаў можа быць выдадзена віза “С” на тэрмін да 30 сутак без запрашэння: у гэтым выпадку ў візавай анкеце неабходна падрабязна паказаць мэту паездкі, імя запрашаючай арганізацыі, яе дакладны адрас і тэлефон

падтрыманне рэлігійных сувязяў

хадайніцтва аб выдачы візы, аформленае рэлігійным аб'яднаннем, узгодненае з Упаўнаважаным па справах рэлігій і нацыянальнасцяў. Ўзгадненне вырабляецца ў форме ліста Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцяў альбо грыфа ўзгаднення на хадайніцтве, засведчанага пячаткай Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцяў

 

 

рэалізацыя гуманітарных праграм, у тым ліку прадастаўленне замежнай бязвыплатнай дапамогі, арганізацыя аздараўлення дзяцей, ажыццяўленне работ на бязвыплатнай аснове

 

хадайніцтва аб выдачы візы, аформленае Дэпартаментам па гуманітарнай дзейнасці Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь;

 

хадайніцтва аб выдачы візы, аформленае беларускай гуманітарнай арганізацыяй, узгодненае Дэпартаментам па гуманітарнай дзейнасці Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь альбо іншымі ўпаўнаважанымі дзяржаўнымі органамі Рэспублікі Беларусь

 

праца

натарыяльна завераная копія спецыяльнага дазволу на права займацца працоўнай дзейнасцю ў Рэспубліцы Беларусь замежнаму грамадзяніну ці асобе без грамадзянства, выдадзенага падраздзяленнем па грамадзянству і міграцыі галоўнага ўпраўлення ўнутраных спраў Мінскага гарвыканкама, упраўлення ўнутраных спраў аблвыканкама;

 

наяўная ў замежнай установе інфармацыя аб выдачы іншаземцу спецыяльнага дазволу на права займацца працоўнаму-імігранту працоўнай дзейнасцю ў Рэспубліцы Беларусь

 

 

журналісцкая дзейнасць

паведамленне МЗС аб часовай акрэдытацыі ў Рэспубліцы Беларусь журналістаў замежных сродкаў масавай інфармацыі

 

 

на сталае пражыванне

рашэнне органа ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь аб выдачы iншаземцу дазволу на сталае пражыванне

 

 

Кошт візы “С” — 60 еўра
УВАГА: За выдачу віз у тэрміновым парадку (на працягу 2 рабочых дзён) консульскі збор падвойваецца.

Выдача доўгатэрміновай візы (віза “D”)

Ўязная віза тыпу “D” з'яўляецца шматразовай. Ўязная віза тыпу “D” выдаецца на тэрмін дзеяння звыш 90 сутак, але не больш за 5 (пяць) гадоў.

Максімальны тэрмін знаходжання па візе “D” — 90 дзён у год (сумуюцца ўсе дні знаходжання ў годзе).

Для атрымання візы “D” заяўнік прад'яўляе ў Пасольства:

  • пашпарт (тэрмін дзеяння павінен перавышаць 90 дзён з даты плануемага выезду з Беларусі);
  • запоўненую візавую анкету з фатаграфіяй;
  • дакумент візавай падтрымкі (запрашэнне, гл. табліцу);
  • копію поліса медыцынскага страхавання.

 

Мэта паездкі

Дакумент візавай падтрымкі

Заўвага

дзелавая паездка (без права працы па найму)

хадайніцтва аб выдачы візы, аформленае юрыдычнай асобай па ўзору;

 

дакументы юрыдычнай асобы Рэспублікі Беларусь (у тым ліку ўстаноўчыя), якія пацвярджаюць, што іншаземец з'яўляецца заснавальнікам камерцыйнай арганізацыі ў Рэспубліцы Беларусь альбо работнікам замежнай арганізацыі, якая заснавала камерцыйную арганізацыю ў Рэспубліцы Беларусь;

 

хадайніцтва аб выдачы візы, аформленае прадстаўніцтвам замежнай арганізацыі ў Рэспубліцы Беларусь, — для выдачы ўязной візы кіраўнікам і работнікам гэтага прадстаўніцтва, прадстаўніцтваў дадзенай замежнай арганізацыі ў трэціх краінах або заснавальнікам, кіраўнікам і работнікам замежнага прадпрыемства (арганізацыі), якое адкрыла азначанае прадстаўніцтва

 

 

удзел у спартыўных, культурных, навуковых, адукацыйных мерапрыемствах і стажыроўках

хадайніцтва аб выдачы візы, аформленае юрыдычнай асобай па ўстаноўленаму узору;

 

зварот (вербальная нота) дыпламатычнага прадстаўнiцтва або консульскай установы замежнай дзяржавы або міжнароднай арганізацыі, акрэдытаваных у Рэспубліцы Беларусь

 

 

ажыццяўленне гуманітарных праграм, у тым ліку прадастаўленне замежнай бязвыплатнай дапамогі, арганізацыя аздараўлення дзяцей, ажыццяўленне работ на бязвыплатнай аснове

 

хадайніцтва аб выдачы візы, аформленае Дэпартаментам па гуманітарнай дзейнасці Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь;

 

хадайніцтва аб выдачы візы, аформленае беларускай гуманітарнай арганізацыяй, узгодненае Дэпартаментам па гуманітарнай дзейнасці Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь альбо іншымі ўпаўнаважанымі дзяржаўнымі органамі Рэспублікі Беларусь

 

 

падтрыманне рэлігійных сувязяў

хадайніцтва аб выдачы візы, аформленае рэлігійным аб'яднаннем, узгодненае з Упаўнаважаным па справах рэлігій і нацыянальнасцяў. Ўзгадненне вырабляецца ў форме ліста Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцяў альбо грыфа ўзгаднення на хадайніцтве, засведчанага пячаткай Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцяў

 

 

журналісцкая дзейнасць

паведамленне МЗС аб пастаяннай акрэдытацыі ў Рэспубліцы Беларусь журналістаў замежных сродкаў масавай інфармацыі

 

 

прыватная

запрашэнне, аформленае падраздзяленнем па грамадзянству і міграцыі МУС Беларусі на бланку (узор);

 

наяўная ў замежнай установе інфармацыя аб выдачы дакумента аб запрашэнні замежніка ў Рэспубліку Беларусь;

 

дакумент, які пацвярджае права ўласнасці / долі ў праве ўласнасці на жылое памяшканне на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь;

 

дакументы, якія пацвярджаюць блізкае сваяцтва альбо шлюбныя адносіны з грамадзянінам Рэспублікі Беларусь (пасведчанне аб нараджэнні, пасведчанне аб заключэнні шлюбу, пасведчанне аб змене імя і іншае), — для членаў сям'і грамадзяніна Рэспублікі Беларусь;

 

дакумент, які пацвярджае факт нараджэння на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь або прыналежнасці да беларускай нацыянальнасці;

 

хадайніцтва аб выдачы візы, аформленае арганізацыяй аховы здароўя Рэспублікі Беларусь альбо дагавор платнага аказання медыцынскіх паслуг, заключаны з арганізацыяй аховы здароўя Рэспублікі Беларусь;

 

хадайніцтва аб выдачы візы, аформленае арганізацыяй аховы здароўя Рэспублікі Беларусь;

 

хадайніцтва аб выдачы візы, аформленае юрыдычнай асобай або прадстаўніцтвам замежнай арганізацыі ў Рэспубліцы Беларусь;

 

заява грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, подпіс якога засведчаны службовай асобай замежнай установы, упаўнаважанай на ажыццяўленне натарыяльных дзеянняў;

 

арыгінал даведкі аб месцы пахавання сваякоў або інфармацыя Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа ці іншай арганізацыі, якая ўваходзіць у структуру Міжнароднага руху Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца, аб месцы пахавання сваякоў

 

 

праца

хадайніцтва аб выдачы візы, аформленае юрыдычнай асобай Рэспублікі Беларусь або прадстаўніцтвам замежнай арганізацыі, і натарыяльна завераная копія спецыяльнага дазволу на права займацца працоўнай дзейнасцю ў Рэспубліцы Беларусь замежнаму грамадзяніну ці асобе без грамадзянства, выдадзенага падраздзяленнем па грамадзянству і міграцыі МУС Беларусі;

 

хадайніцтва аб выдачы візы, аформленае юрыдычнай асобай Рэспублікі Беларусь або прадстаўніцтвам замежнай арганізацыі, і наяўная ў замежнай установе інфармацыя аб выдачы іншаземцу спецыяльнага дазволу на права заняцця працоўным-імігрантам працоўнай дзейнасцю ў Рэспубліцы Беларусь

 

 

Кошт візы «D» — 60 еўра

УВАГА: За выдачу віз у тэрміновым парадку (на працягу 2 рабочых дзён) консульскі збор падвойваецца.


Медыцынскае страхаванне замежных грамадзян

З 1 ліпеня 2014 года замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, якія прыбываюць у Рэспубліку Беларусь і часова пражываюць у Рэспубліцы Беларусь, абавязаны мець поліс медыцынскага страхавання.

Пры падачы дакументаў на афармленне уязной візы неабходна прадаставіць копію поліса абавязковага медыцынскага страхавання прадпрыемстваў «Белдзяржстрах», «Белэксімгарант» альбо копію поліса медыцынскага страхавання замежнай страхавой арганізацыі.

Дагавор медыцынскага страхавання з замежнай страхавой арганізацыяй або пацвярджаючы страхаванне дакумент павінен:

  • змяшчаць назву замежнай страхавой арганізацыі і ўказанне на месца яе знаходжання, тэлефоны замежнай страхавой арганізацыі, а таксама прозвішча, уласнае імя замежнага грамадзяніна;
  • распаўсюджваць сваю дзейнасць на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь;
  • дзейнічаць на працягу перыяду часовага знаходжання або часовага пражывання замежнага грамадзяніна ў Рэспубліцы Беларусь;
  • прадугледжваць страхавую суму не ніжэй за 10 000 еўра.

Замежныя грамадзяне, якім дазволены бязвізавы ўезд у Рэспубліку Беларусь і якія абавязаны мець дагавор медыцынскага страхавання, прад'яўляюць страхавы поліс або страхавую картку, адпавядаючыя вышэйпералічаным умовам, супрацоўніку органаў пагранічнай службы пры ўездзе ў краіну.


Афармленне віз у «Нацыянальным аэрапорце Мінск»

Афармленне ўязных віз у «Нацыянальным аэрапорце Мінск» ажыццяўляецца упраўленнем па пытаннях ўезду замежнікаў галоўнага консульскага ўпраўлення МЗС.

Дакументы візавай падтрымкі прадстаўляюцца ў ўпраўленне па пытаннях ўезду замежнікаў галоўнага консульскага ўпраўлення МЗС не пазней чым за два працоўныя дні да запланаванай даты прыбыцця ў Беларусь.

Прыём дакументаў ажыццяўляецца ў інфармацыйным пункце УПУ, размешчаным на першым паверсе 1/2 сектара Нацыянальнага аэрапорта «Мінск» у працоўныя дні c 10-30 да 16-30.

Стаўкі консульскага збору.

Дакументы візавай падтрымкі могуць быць таксама накіраваны пасродкам паштовага адпраўлення (220054, г.Мінск, тэрыторыя Нацыянальнага аэрапорта «Мінск» УПУ ГКУ МЗС Рэспублікі Беларусь). У выпадку неабходнасці вы можаце звязацца з супрацоўнікамі УПУ ГКУ МЗС Беларусі па тэлефонах: +375 17 279 20 58, +375 17 279 28 72.

Афармленне кароткатэрміновых уязных віз у мэтах вучобы ажыццяўляецца толькі пры наяўнасці на РУП «Нацыянальны аэрапорт Мінск» прадстаўніка арганізацыі, якой у адпаведнасці з заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь прадастаўлена права выдаваць запрашэння на навучанне.
 

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці